Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханьне, як спеў салаўя...

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Каханьне, як спеў салаўя.
Каханьне, як шум навальніцы.
Як кружка студзённай вадзіцы-
каханьне ўздымае з раньня.

Як кружка студзённай вадзіцы,
пачуцьці ў сэрцы тваім.
Каханьне - журчаньне крыніцы,
Каханьне ў лёсе маім.

Каханьне, як спеў салаўя.
Каханьне, як шум навальніцы.
Твой подых уздымае з раньня,
Як кружка студзённай вадзіцы.



Цудоуна, што i у наш час

Цудоуна, што i у наш час паэты звяртаюцца да трыялета.