Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кахаю...

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

У гарачых вугельцах вачэй згараю.
Скрыжаванне жаданняў, надзей…
Кахаю?
Паўдыханне.
Паўдотык.
Паўшэпт.
І толькі
Цішыня паўстае ў поўны рост, да столі.
Нервы сталі тугою струной гітарнай.
Непрыступная?
Божа, іграю бяздарна!
Запаволіўся час, каб разбіць сумненні,
Разагнаць недавераў мінулых цені.
У гарачых вугельцах вачэй згараю.
Скрыжаванне жаданняў, надзей…
Кахаю.