Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

кактэйль

Яшчэ не ацэнена

Кактэйль з тваіх дзён і маіх –
Якім ён будзе?
Мяне спакусай напаі –
Хай час марудзе.
Дадай надзеі ад вясны,
Зімовай прагі,
І пахаў восеньскіх лясных,
І летняй смагі.
І прысмак смочкаў-журавін…
Ня лішнім стане:
І падазронасьці палын,
І дым каханьня…
Па кроплі: крыўда і адчай,
Драбец самоты…
І, калі ласка, дамяшай
Сваёй пякноты.
Кактэйль з тваіх сноў і маіх –
Як піцца будзе?
Хай смак яго займае дых
Ды грэе грудзі.