Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі гляджу на неба сінь...

Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)
Калі гляджу на неба сінь - Прыпамінаю твае вочы. Калі гляджу на твае вочы - Прыпамінаю неба сінь. Угледжу ледзь караляў шнур - Прыпамінаю твае вусны. Калі убачу твае вусны - Прыпомню ўміг караляў шнур. Зірну на ластаўкі крыло - Прыпамінаю твае бровы. Калі зірну на твае бровы - Прыпомню ластаўкі крыло. Пачую спевы салаўя - Прыпамінаю твае словы. Пачую ледзь я твае словы - Успомню спевы салаўя. Другой такой не знойдзеш, не! Лепш за цябе няма на свеце! Бо толькі ты адна на свеце Каханне, шчасце дорыш мне.Apparel