Іграючы ў белым касьцёле,
Кахаючыся з ксяндзом,
Жанчына марыць у полі
Застацца на ноч з касцом.
Іграючы штосьці з Баха,
Жанчына імкнецца туды,
Дзе весела-вольна птахам,
Дзе многа чыстай вады.
Заціхлі гукі. І клірык,
Забыўшыся пра Хрыста,
Самотна, як юны лірык,
Чытае ёй верш зь ліста.
Жанчына зьнікае з хораў,
Жанчыне абрыд арган,
Жанчына едзе на мора
І там заводзіць раман.
Жанчына ажыцьцяўляе,
Што мусіць ажыцьцявіць.
На хорах арган сьціхае
І доўга жанчына сьпіць.
OPMKIOH
OPMKIOH
Прабачьце, але аб чым Вы?
Прабачце, але аб чым Вы?