Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Каласы пад сярпом Яго…”

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Зазірнуў
за мяжу жыцця,
разуменне дзе наша збіраецца,
каб пабачыць таго Жняца,
што на ніве людской стараецца.

Каб спытаць у Яго,
спазнаць,
як ў чарговасьці Ён разбіраецца,
каму – жыць,
а каму – паміраць…
І чаму, не усім – да старасьці.

І пабачыў Яго,
і спытаў.
Адказаў Ён адразу, не тоячысь –
Я вас жну.
Пад сярпом хто з вас там –
не цікавіць мяне,
аніколечкі…
*+*
26 Жніўня 2014 г.