Ах,Кальчуны-вёска,аграгарадок!
Я з табой знаёмы не адзін гадок.
Тут народ руплівы,не абы-які,
Тут – мае таварышы,ёсць і сваякі.
У Кальчуны хочацца ехаць зноў і зноў-
Ад сустрэч нацешыцца і ад добрых слоў.
Удыхнуць бадзёрасці навакольных ніў…
А ваду крынічную тут бы піў і піў!
Больш,чым тут,уражанняў анідзе не меў.
Першы раз,калісьці,глянуў – анямеў…
І дасюль прывыкнуць не магу ніяк:
З кожным разам бачыцца нейкі новы знак,
Ці ў абліччы вёскі,ці вакол яе;
Кругом азірнешся – і душа пяе:
Ах,Кальчуны-вёска,аграгарадок,
У цябе ўлюбёны я не адзін гадок!