Калі ты пакінеш думкі аб лепшым,
Калі замацуеш жыццёвы інстынкт,
Калі зразумееш,будзе хто першым,
Каштоўнасці збавіш жыццёвых карцін?
Калі ў галаве займуць месца ідэі,
Калі тваё цела аб’явіць прысуд,
Калі непахіснасць месца займее,
Побач са смеццем, дзе не знайдуць?….
Свой гонар падпхнеш калі ззаду,
Туды і сумленне абраць зможа шлях,
Калі паддасіся замежнаму гаду
Ды падаруеш чужынцу свой сцяг?