Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі б я ведаў…

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Калі б я ведаў,
з раніцы жыцця –
пра Сэнс жыццёвы чалавеччы…
Хоць, пазнаецца намі Ён
ў Хвіліну забыцця,
ў Хвіліну зходу ў Вечнасць ?..

У тую Вечнасць,
дзе ужо няма –
ні раніцы, ні луга за ракою…
Ні вечара, са смуткамі, бяз сна…
У тую Вечнасць “вечнага спакою”…

Калі б я ведаў,
гэты Сэнс жыцця –
калі ў жыццё,
шчэ толькі выйшаў з дому я…
Калі здаваўся Сэнс мне, як працяг
пачатку Шляха,
шляха ў Невядомае…

А Невядомае,
заўжды – такі Спакус,
што кожнага дзіцёнка цягне Манай,
для кожнага – на розны густ.
А густ – з’яўляецца Падманам…

Калі б я ведаў,
шчэ калі дзіця –
пра Сэнс жыццёвы, чалавеччы…
То – проста б насалодваў Смак Жыцця !
Бо – Сэнсу, й Смаку там няма –
там, дзе чакае нас “спакой прадвечны”…
*+*
20 снежня 2014 г.