Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі хвароба

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

У цела нешта прарасло,
І моцна лёгкія згубіла.
Не ведаюць, адкуль прыйшло,
Але здароўе падкупіла.

І больш няма куды ляцець,
Хвароба паламала крылы.
Ды засталося ў столь глядзець,
Ляжаць, як бітая кабыла...

Замест крыві цячэ атрута,
Іголкі ў венах саржавелі,
Штатыў - жалезны сябар-штука,
Ён і апора, і арэлі.

А побач, - лысыя галовы,
Здаецца, нібы ў іншым свеце,
Люстэрка толькі ціха кажа:
"Прабач, ты на сваёй планеце!"

Ляжыш і слухаеш аб чымсьці,
Як бацька кажа, маці плача.
Навошта стала жоўтым лісце,
Непрадказальная падача.

Ды толькі недзе ў галаве,
Як самы сціплы рухавік,
Надзея ціхенька пяе,
Пра новыя жыццё і сакавік!