Калі-небудзь прыеду на гэты хутар:
Мо праз пяць а мо і праз дзесяць год,
Успомню сённяшні дзень, з’явіцца смутак,
Бо назад немагчыма вярнуць нішто.
О, імгненні жыцця, мілыя сэрцу!
Нашы песні і танцы, гамонка і смех –
Назаўжды ўсё ў памяці застанецца
Каб прыйсці нечакана ў казачным сне.
Ленка