Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

«Калі няма на свеце маёй мовы...»

Яшчэ не ацэнена

Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, –
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, –
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога!



Вельмі прыгожыя вершы! З

Вельмі прыгожыя вершы! З глыбокім сэнсам!

Цудоуна

Цудоуна

Вельми цудоуна!!! А мову

Вельми цудоуна!!! А мову жаль(((