Калі сэрца сьціскаецца
Ад невылечнай журбы,
Калі неба ад ранку
Блакітных вачэй не расплюшчвае,
Завітаю ў кнігарню,
Каб кніжку ўспамінаў набыць,
Бы ілбом прытуліцца
Да мяккай матульчынай плюшаўкі.
У кнігарні пустэльна,
І сэрца няўпэўненасьць сьсе:
Прадавачкі глядзяць ва упор
Кабыліцамі сытымі.
Мне адкажа адна:
“Успаміны прададзены ўсе,
Засталіся адно дарагія,
Якіх не запытваюць.”
Я куплю самы тоўсты
Ўжо цьвіллю пацягнуты том,
Разгарну наўздагад,
Толькі выйду з кнігарні на ганак.
І раз’ясьніцца неба
Захмараны шчыльна франтон,
І ўсьміхнецца блакітам
Завеісты студзеньскі ранак.
29.01.2013
Георгі, у вас дужа чулыя
Георгі, у вас дужа чулыя вершы, мне спадабаліся !
Думкі добрыя,пра Радзіму...
Думкі добрыя,пра Радзіму... але складана пішаш... папрасцей трэба... філасофія вершаў - у кажучайся прастаце...