Калі сэрца тугой шчымела,
Бо яму святла не хапала, --
Да мяне заходзіў нясмела
Летуценнік Янка Купала.
Калі я, прыгнечаны нечым,
Забываўся на ўласны голас, --
Мне расправіць прыходзіў плечы,
Па-бацькоўску, Якуб Колас.
Часам, хворы, шукаў адхлання
На мяжы небыцця і свету, --
І гучалі, як апраўданне,
Багдановічавы санеты.
А калі мне мой лёс адчайна
Пад надзеямі крэсліў рысу, --
Сустракаўся за шклянкай чаю
Я ў кавярні з Толікам Сысам.
Добрыя вершы.Як аворыцца "ад
Добрыя вершы.Як аворыцца "ад душы".Хацелася б пабачыць і іншыя Вашыя творы.
Нельга параўноўваць Сьвятое з
Нельга параўноўваць Сьвятое з Распустаю (Купалу і Сыса). Гэта грэх.
"Госьць, Вт, 10/18/2011 -
"Госьць, Вт, 10/18/2011 - 16:28.
Нельга параўноўваць Сьвятое з Распустаю (Купалу і Сыса). Гэта грэх."
1."Госць" - па-стараму, гэта Іншаземец,госць з чужынскай краіны.
2. "Параўноўваць" можна і патрэбна ЎСЁ. Калі хочацца...
3.Што такое "сьвятое" і што такое "распуства" кожны абзывае сваёй асабістай "МЕРКАЙ"
... о! колькі "мерак" на Зямлі... мільярды... таму і спрэчкі з мордабіццямі...
Госць гэта стары сінонім
Госць гэта стары сінонім замежнага гандляра.
Здаецца мне, што наўрад ці
Здаецца мне, што наўрад ці Сыс піў чай у кавярні... Хаця... :-)
Не называй "распустаю"
Не называй "распустаю" нікога,
Але й святым нікога не лічы,
Бо ўсе мы - людзі, створаныя Богам, -
Яшчэ блукаем ценямі ўначы.
І,можа,нехта вырваўся наперад,
А хтось другі ад большасці адстаў,
Але ж усім праходзіць шлях да Веры,
Да разумення Духа хараства.
Тут,у зямным чысцілішчы для грэшных,
Няма святых - не трэба і шукаць...
А шлях людскі - гасцінец несуцешны -
То горны схіл, то бездань альбо гаць...
www.lightynna.ru