А Новы Год,як непазбежнасьць,
імчыцца па дарозе.
Пракладвае шляхі праз вечнасьць,
каб Зоркай успыхнуць у Казерозе.
Калі стрэлка на дванаццаць
і шампанскае ў бакалах,
не мае права затрымацца
ў галактычных Ён абшарах.
А там зусім другі адлік-
тысячагоддзе- адзін дзень.
Сьвятла далёкага ўбачым блік-
чужога сонца вырваны прамень...
А вось ужо і трэцці тост,
за любоў у нашых хатах.
Хай шырыцца,ідзе ў рост.
Гадзіна першая пачата.