Калі выпіша лёс мне мандат, Як было ўжо не раз, на чужыну, Бумерангам вярнуся назад Да цябе, дарагая Айчына.
Бо без гэтай бацькоўскай зямлі Мне заўжды і цяжка, і дрэнна... Калі сэрца аб нечым баліць, Значыць, б'ецца яно недарэмна.