Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

SEO в интернете раскрутка сайта печатная реклама.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Трусевіч

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Іх, маленькіх такіх, прагорклых,
Што ляжаць і гніюць у садзе,
Ні малы, а тым больш дарослы,
Не падымуць і не паглядзяць.

Так і будуць ляжаць і гнісці
Ў парыжэлай траве ад часу,
Бо няма ў іх другога выйсця,
Як прапасці затым заўчасна.

О жыццё – кароткае шчасце!
Праляціш незаўважнай знічкай...
Толькі б з дрэва твайго не ўпасці.
Непатрэбнай нікому дзічкай.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Запаволіць свой ход гадзіннік.
Закуру я зноў у адчаі...
– Што так мучыш сябе ты, сыне?..
Ну, чаго табе не хапае?

Не апошні ты і не першы.
Не заўважыш, як надарвешся...
А з-за гэтых праклятых вершаў
Бабылём так і застанешся...

Не турбуйся, матуля, вельмі.
Ну, няўжо я такі прапашчы?
Можа ў гэтых радках нясмелых
І хаваецца маё шчасце?..