Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі я зразумею талент ваш

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Калі я зразумею талент ваш:
Маўчаць гадамі ці пісаць бясконца,
Быць холадам або пякельным сонцам,
Будуючы палац кахання наш?...
Адразу ж руйнаваць яго пад корань,
Лунаць у зорах, баючыся ветру,
Хварэць ад сцюжы і глытаць паветра
У той жа час… Я невылечны дурань,
Што захацеў уласныя жаданні
Аддаць у рукі вашыя, але,
Як кажуць людзі, дурням жа шанцуе,
Калі яны кахаюць… Прывітанне
Я дасылаю вам; чаму сумую
Без вашых супярэчных тэлеграм?
Хто знае… Ды пішу я вам:
Кахаю, смайлік) і цалую*…