Вясёлка над Белай Руссю —
гэта мая мара,
ляцяць пад вясёлку гусі,
нібы пад вянец, па парах.
Туманы над Белай Руссю —
гэта мая самота,
да белай зямлі тулюся,
аб ёй мой найпершы клопат.
Завеі над Белай Руссю —
гэта мае пакуты,
ды я ўсё адно, як бусел,
да гэтай зямлі прыкуты.
Грымоты над Белай Руссю –
гэта мае трывогі
па песнях знябытых гусляў
каля твайго парога.
Это ПОЭЗИЯ!
это поэзия!
Лепей не скажаш, кали сэрцам
Лепей не скажаш, кали сэрцам беларус ты