Пішчыць закінуты асьвер,
Там-сям пуклее брукаванка.
Зьнямеў ваколіцы бязьмер -
Струхлела старасьцю альтанка.
Апараніўся ў хату цень,
Трашчыць на топалі бусьлянка.
Зьсівеў ад стомы летні дзень -
Ляціць з ваколіц калыханка.
На небе чырвань. Сонцапад,
Гарыць нябёсаў вышыванка.
Дабранач - шэпча сонны сад -
Бывай мой край.
Пакуль.
Да ранка.