Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Калыханка

Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Калыша вецер зыбку ночы,
Гайдае невалячкай свет.
Ляжу, шырока расплюшчыў вочы,
А свет пакінуў мне зорны след.

Калыша месяц рэха зорак.
Пад коўдрай сцішыўся сусвет.
Ляжу нямогла, а зорны золак
Мне пакідае свой запавет.

Калыша маці ўтульна зыбку:
“Табе, мой Ладзю, – бацькоўскі спеў”.
Ляжу і слухаю, нібы скрыпку:
Не нарадзіўся, а паляцеў.

І мне падаецца жыццё маё раем
У тых месяцовых, бясконцых начах,
А сонца ўзнімаецца над небакраем
І тузіць наводмаш мяне па вачах…