Марнуем час за куфлем піва,
Каханне шукаем у інтэрнеце –
У сучаснасці гэта не дзіва:
Хутка змяніліся людзі на свеце.
А халоднае неба, ззяючы зоркамі,
Над неабдымным прасторам,
Яркімі-яркімі кропкамі
Ззяе цяпер у маніторы.
Улезлі з нагамі ў камп’ютэр,
Ратунку не хочам знайсці.
Чат падмяніў ўсе гутаркі, -
Не трэба нікуды ісці.
Ставім сардэчкі на “сценах”,
Значыць “крассафчік” ты…
Застые кроў у венах,
Губляем тут час залаты…