Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Марынін

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Марнуем час за куфлем піва, Каханне шукаем у інтэрнеце – У сучаснасці гэта не дзіва: Хутка змяніліся людзі на свеце. А халоднае неба, ззяючы зоркамі, Над неабдымным прасторам, Яркімі-яркімі кропкамі Ззяе цяпер у маніторы. Улезлі з нагамі ў камп’ютэр, Ратунку не хочам знайсці. Чат падмяніў ўсе гутаркі, - Не трэба нікуды ісці. Ставім сардэчкі на “сценах”, Значыць “крассафчік” ты… Застые кроў у венах, Губляем тут час залаты… Men's Shorts - Shop Men's Shorts Online


Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
І зноў у рэстаранным дыме, Адзін ў мроях я сяджу... Нехта тут дзвярыма грымне – І імгненне аддаю працоўнаму жыццю: - Вартаўнік! раптоўна пазавуць. - Тут праца для цябе. Зноў дурныя п*янага пабьюць, І клічуць зноў і зноў мяне... Перагрыміць да дваннаццаці пакой : Усе пайдуць, а я сяджу, Не, не вартаўнік, і не дамой. Сторажам у ноч пустую я гляджу. І ў гэтай дзіўнай цішыні, У горадзе пад зорным небам, Мне толькі не хапае вышыні, -Зямлі начамі мне не трэба. І я ўзлятаю... толькі ў марах, Лячу далёка за аблокі: Тут няма ні гэтых п*яных сварак, А толькі мае крокі. - У сутарэннях белых арак. І тут у вышыні..., не я не п*яны, І небяздумны, думкі ёсць, А шчасце пастаянны госць. - Не, не рэстаран вартую, Тым болей не чужыя грошы... І не жыцця працоўнага каштую, - Накаштаваўся, досыць! Вартую думкі , мары і каханне. Як тут яго мне незгубіць... Сярод бастардаў, сярод п*яных, У якіх як аргумент " каго пабіць". Сярод жанчын, што абмянялі, Прыгажосць і годнасць на "папіць"... Не ўсе такія, яшчэ я веру ў чалавека, І ў дабрыню канешне веру. Хоць і такія вельмі рэдка І п*юць заўсёды Ў меру... Якой сёння я не зведаў, Бо зноў кудысці я лячу. Ды а ці трэба?? - Вышэй, вышэй і сплю... -Прыходзіш ты у сне : Гуляем доўга, снег. Штурхнеш мяне, Устаў, пабег. Дагнаў і разам мы ляжым, На гэтым зімнім дыване, - " Ну як ты , раскажы..." Пытаешcя ў мяне. І я пад скрыгат шын, У снежным парку гарадскім Табе расказваю аб тым, Як быць хачу толькі тваім... Гарачы пацалунак... - І зноў нехта грымае дзвярмі. - Я закрываю свой рахунак. - Звольніўся, прачынаюсь ужо дома, - разам мы...Air Max 2018 KPU


Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)
Помні аб смерці, мой дружа, -Не забывай аб жыцці… Бо трэба быць дужым, Каб не ўтануць ў забыцці. Не думай што вечна жывеш – Усе смертныя мы. Якую боразну ты заварэш, Каб не быць ў пякельным адры? Але ж і не жыві дзеля смерці, Бо станецца так, Што можаш заўчасна памерці. – Памерці жывым - гэта жах. Mens Trainers


Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)
Лепш стаць дрэнным паэтам, Чым ні кім не стаць у жыцці. З дрэнным вершам застацца лепей – Чым застацца з нічым. Можна многа пісаць пра каханне, Пра сяброў, пра Радзіму, пра дом І аднаму сустракаць ўсе світанні – Толькі з вершамі ў том. Але ж калі любіш Радзіму, Калі ёй аддаеш ўсё жыццё. Калі кахаеш дзяўчыну, І дорыш ёй сэрца сваё… Ці можна пісаць тады дрэнна? Ці трэба пра гэта казаць? – Трэба, бо словы тады недарэмны, Калі ты умееш кахаць. Nike