Даволі невясёлыя пачуцці
Да нас прыходзяць напярэдадні зімы,
Калі прырода мусіць цалкам апрануцца
Ў беласнежны і пяшчотны аксаміт.
Калі ўсё радзей да нас можа прабіцца
Праз груды хмараў цёплы сонечны прамень.
Ўсё халадней надвор'е пачынае станавіцца,
І скарачаецца нязменна светлы дзень.
І што для нас такім жа можа быць цудоўным,
Як вясновае прыроды абуджэнне.
Калі ўсё ў ёй зіхаціць бляскам новым
І нам дае вялізнае натхненне.
Ў гэты час вельмі яскравы
І мы разам з прыродай ажываем.
Нам ўсё здаецца светлым і прывабным,
І мілатой ўсё нашы душы напаўняе.