Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зміцер Аўчыннікаў

Яшчэ не ацэнена

Весь зіхаціць асенні лес,
Гэта царства спакоя і фарбаў,
І ў ім мы нібыта ў сне
Пад ўладай яго дзіўных чараў.

Чырванеюць лісточкі на дрэвах
І бясшумна ляцяць на зямлю.
Салаўя мілагучныя спевы
Нам спакой і уцеху нясуць.

І прырода ўжо адцвітае
Перад доўгай сцюдзёнай зімой.
Дыямантам яна ярка ззяе
Сваёй дзіўнай апошняй красой.



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Нястрымана бягуць гады,
Наша жыццё імкліва ўцякае.
Яго нам ўсім патрэбна так пражыць,
Каб потым нам шкада яго не стала.

Шкада хвілінаў змарнаваных,
І дзён, і тыдняў, і гадоў.
І мараў тых намаляваных,
Якіх здзяйсніць нам не прыйшлось.

Патрэбна да канца змагацца,
І верыць да апошніх дзён,
Што у нас можа атрымацца
Годна пражыць сваё жыццё.



Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Дзяржава наша вельмі маладая,
Самастойна мы жывем не шмат гадоў.
І зараз наша місія святая
Прадоўжыць справу нашых доблесных бацькоў.

Якія працавалі на радзіму,
Стваралі яе моц і прыгажосць.
І нават ў цяжкую ваенную гадзіну
Ім бараніць яе ад ворагаў прыйшлось.

Няхай нялёгка нам цяпер жывецца
І цяжкасцей мы церпім вельмі шмат.
Нам доўгі шлях прайсці ўсім давядзецца
І нас наперадзе чакае добры час.



Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ў сённяшнім жыцці для ўсяго хапае месца,
Добрае і кепскае ў ім заўсёды побач.
Кожны сам рашае што бліжэй да яго сэрца
І якая для яго мілей жыццевая дарога.

Наша сумленне наш ўнутранны суддзя,
Які заўжды падкажа што патрэбна нам рабіць.
Яго гуляе ролю нашага другога я
І ні ў якім разе нельга нам яго згубіць.

Нам пастаянна варта памятаць пра тое,
Што за свае учынкі давядзецца нам адказваць
Перад судом вышэйшым за ўсё зямное,
Які ўсіх нашых грахоў ўзважыць цяжкасць.

Калі настане вызначаная гадзіна
І мы паўстанем прад вачамі ўсявышняга суда
Наша душа павінна быць празрыстай і нявіннай,
Як крышталёвай чысціні крынічная вада.