Засне горад, і выйду я з дому, бо там, пад
алешынай, пагойдваецца човен мой, там, над
вадою, плывуць пасмы туману, і бяссонныя
агні мігцяць на тым беразе.
Ступлю ў човен, і рака будзе пада мной і нада
мной, і вялікія рыбіны будуць праплываць унізе
і ўверсе; паплыву праз раку, і рака паплыве разам
са мною і праз мяне.
Прыстану да берага, падымуся на строму і
ўбачу агонь і людзей вакол яго, што пасунуцца
моўчкі і дадуць мне месца.
Буду ўглядацца ў агонь, і ў людзей гэтых
маўклівых буду ўглядацца, і зоркі будуць свяціць
скрозь іхнія абліччы.
Убачу, азірнуўшыся, як кружыць рака човен
мой непрывязаны і адносіць удалеч; і не будзе ўжо
горада на тым беразе; і адчую, як струменіць праз
мяне зорнае святло.
Супер!!!
Супер!!!