Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На пасашок

Сярэдняя: 3.1 (11 галасоў)

Вясна ўжо гасцюе. Келiшкам звiнiць.
Але "на закуску" —
зiма — "па-ангельску" не хоча "звалiць",
сыходзiць па-руску.

Стакроць "лабызаецца", "на пасашок"
"паўчаркi" "прымае",
з цвiка падзашэрпаны свой кажушок
гуллiва здымае.

Напялiўшы шапку, глядзiць у вакно:
"Падсохла дарога?"
Але за парожак нуду, ўсё адно,
не выправiць "З Богам!"

Яна то пажыткi свае растрасе —
мучыцу i манку,
то вернецца з тостам: "За то, каб усе!..",
а потым на ганку

раптоўна расплачацца першым дажджом
з апошнiм "растаем"...
Нiшто, капрызулечка, мы "падажджом" —
яшчэ пачакаем!



Класічны верш, які напісаны

Класічны верш, які напісаны на т. з. беларускай "трасянцы".

Плённай творчасці аўтару ў гэтым напрамку!