Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Капяж

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дай паглядзець на лепшага сябе
Апошнім разам — у неба срэбра.
Неба сугучнай хуткасцю ўпадзе
У мора кроплямі. Так трэба.

Я таямніцы лёгка раскажу…
Забудзь сурокі, лёс, удары!
Мы будзем толькі кропелькі дажджу —
І нам так лёгка ў гармідары!

Дай мне запомніць цёплы погляд твой
У час халоднага прыбою.
Я так хацеў бы гэтаю вясной
Пакінуць лепшае з сабою.

Я тваёй ўсмешкі незгасальны свет.
Знаўпроць прыемна падаць ў мора.
Мы капяжу зіхотка-звіўны след —
І нас знітуе прорвай скора.