Кароль у пушчы бавіў дзень,
Лася асочнікі загналі,
Харты раз'юшана брахалі ,
Стагнаў знясілены алень.
Тарпанаў тропілі паны -
Так удаліся ў пушчы ловы!
Ды вось бяда - згубіў падкову
У ягомосця вараны.
- Дзе тут каваль, - кароль злуе ,
Абозны ўзвіўся: ў пару вёрстах,
Ёсць неблагі каваль у вёсцы,
Мо, варанога падкуе.
Кунтушы, пёры, жупаны -
Па сенажаці, бы па шляху,
Пыхлівым велічным аршакам
Ляцяць да вёсачкі паны.
Палае ў горане агонь,
Каваль рукасты і рахманы
Загад выконвае вацьпана-
Каб не кульгаў любімы конь.
Кавадла, малаток, чакан.
Нішто яму - скаваць падкову,
Ухналь - і той ужо гатовы,
Хай задаволіцца вацьпан.
"Чым да каня, - кароль сказаў,
Перш пакажы сваю работу -
Ці то падкова? Дрэнь , брыдота!
Я аберуч яе зламаў!"
Прыдомак "Моцны" Аўгуст меў,
Бо гнуў падковы для забавы,
А не за тое, што дзяржаву
Ператварыў у брудны хлеў.
І зноў у горане агонь,
Каваль рукасты і рахманы
Загад выконвае вацьпана-
Каб не кульгаў любімы конь.
Ужо чацьвёртая ляціць
У горан гнутая падкова,
Забава лепшая за ловы-
З кавальскае работы кпіць.
" Ды годзе! Вечар на двары.
Якая ёсць - мацуй, кавале!
А за жарт вясёлы срэбрны талер
Ад ласкі панскае бяры!"
Каваль вацьпанскі талер ўзяў,
На дар зірнуўшы з неахвотай,
Сказаў : "Агідная брыдота!",
І напалову разламаў.
З далоні ў чорных мазалях
Дзьве палавінкі ад манеты
З гербом каронным і партрэтам
Ляцелі ў ногі караля.
ajsa, 14.08.2011.
Ад ведаў роднай гісторыі
Ад ведаў роднай гісторыі выйграюць усе, асабліва паэзія.
"талер ўзяў"-- у нескладовае
"талер ўзяў"-- у нескладовае і граматычна, дый на слых ускладняе мелодыку, набліжае да рускага "взял". А ці не лепш у незакончаным трыванні: "... талер браў". Не адкідвайце адразу, а прыгледзьцеся, прыслухайцеся...
Я гэты верш дапрацавала, там
Я гэты верш дапрацавала, там ужо іншая крыху канцоўка. Мне таксама не вельмі падабалася. У кнізе будзе ўжо новы варыянт. І тут яшчэ памылка - там А залішняе, перарабляла радок і забылася знішчыць.
ну што сказаць?----проста
ну што сказаць?----проста няма слоў,каб выказаць захапленне Вашай творчасцю ...вашымі цудоўнымі вершамі ! такая лексіка, у мяне такой няма.