Касмічная залежнасць
 Недзе страціў настрой: усю валіцца з рук,
 І, бадай, без усякай прычыны.
 Нібы думкі папаліся ў выкляты круг —
 І страляеш чагосьці вачыма…
 “Трэба штосьці зрабіць…”
 Я не ведаю: што?
 І не заню, ў каго запытацца?
 Можа, лесам пайсці?
 Ці спусціцца ў метро?
 Ці ў каханні жанчыне прызнацца?
 Трэ кагосьці знайсьці! Можа, лепш пачакаць?
 Ён павінен прыйсці тэрмінова:
 Ці Яго сустракаць, ці самому шукаць,
 Ці прамовіць чароўнае слова?..
 Вось канчаецца дзень,
 Зноў ніхто не ідзе,
 І нікога я зноў не знаходжу:
 На вялікай, бяздумнай планеце людзей
 Проста так да цябе не прыходзяць.
 Трэба нешта зрабіць, каб змянілася штосьці!
 Можа, ў госці схадзіць да суседа?
 Не пайду…
 “Што ж так ныюць суставы і косці?”
 Што рабіць? Што чакаць? Дзе згубілася мэта?
 Нехта йдзе…
 Штосьці ёсць!
 Набліжаецца Хтосьці…
 Раптам жонка пытаецца: “Бачыў камету?”