Воблака чорнага дыму
уздымаецца воранам чорным.
Немцы спалілі хаціну,
з радзінай і вобразам родным.
Крык не сціхае ў вушах,
мальба павісла ў паветры,
на абгарэлых кутах,
вобразы спаленай веры...
І не цяклі, а кіпелі
слезы на белых шчаках...
Блескат крывавай капелі
нам вораг прынес на руках.
Сціхлі усе гукі ў весцы,
чорным зрабілася сонца...
Катам не змыць усе мукі,
у крыві нашых дзедаў іх рукі.