Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Казаноўка

Яшчэ не ацэнена

Успомніў Вёсачку Казаноўку.
Ліпень, лета стаіць на дварэ.
Вось на досвітку бацька зноўку
На рыбалку мяне бярэ.

Там ля вёскі лугі ў красках.
Водар, аж галава кружыць.
Так прыгожа, нібыта ў казках.
Дзесьці ўнізе рака бяжыць.

Цішыня, ўсё наўкол у тумане,
Зрэдку лопае рыба ў вадзе.
Вёска спіць за ракой , неўзабаве
Крыкнуў певень.Світанак ідзе.

Дзень настаў, прыпякае сонца.
Не дарма мы сюды прыйшлі.
Ўжо паўнюсенькае вядзерца
Ў якім плёскаюць галаўлі.

Раптам вецер, аднекуль хмары,
Гром, маланка б’е з краю ў край.
Мы схавалісь пад ясень стары,
Дождж лінуў, ну цяпер трымай…

Хмары зніклі таксама хутка,
Нібы хто іх развёў рукой.
Каляровай дугой вясёлка
Перакінулась над ракой.

І паветра духмяным стала
Нібы мёд, каб не дыхаў, дык піў,
А наўкол яшчэ лепей стала,
Так здаецца бясконца б і жыў.

З той пары і раней, і зноўку,
Многа ў рэчцы сплыло вады.
Але памятаю Казаноўку
Ды маленства свайго гады.