Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Казаць "бывай" не трэба

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Казаць"бывай" не трэба, памаўчым,
Ля навальніцай зрэзанага дрэва...
Сціскае сцюжа рамянём сваім,
У сківіцах пульсуючыя нервы.

Глядзі у вочы, там пакуль, у іх,
Святло лампады нашага кахання.
Знікаюць словы, здраджвае слых
І нават позірк твой - выпрабаванне.

Цяпла крупіца у апошні раз...
Насуперак імкненню, калі ласка,
Казаць "бывай" не трэба, каб не згас
Прамень чароўны, непаўторнай казкі.