Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кажуць – памёр...

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
Кажуць – памёр. Нечакана… ў бальніцы. Ноччу. Амаль ужо суткі таму. З ныркамі нешта і сэрцам. Сястрыца Кропельніцу ледзь зрабіла яму. Шок. Ды не веру ніводнаму слову! Ён – такі дужы, здаровы – сканаў? Дух заняло. Адняло нават мову. Ён – хто не крочыў, а лётаў, лунаў? Ледзь 50. Толькі сталасць – не болей. Самая сіла і розум – каб жыць. І вось цяпер не ўсміхнецца ніколі І недзе там нерухома ляжыць? Быў – і няма. Як да жудасці проста! Так і сыходзяць – адзначаны факт – Сёння мужчыны сярэдняга ўзросту – Раптам ці рак, ці інсульт, ці інфаркт. Толькі ж учора спяшаў на работу – Бег да машыны – шыкоўны, бы фат. Потым ад жонкі раўнівай употай З працы падвозіў знаёмых дзяўчат. Колькі ўсяго засталося учора! Ён быў шчаслівым, і ён быў жывым. Сёння ж – хаваюць… нябожчыка. Гора! Болей ніколі не ўбачымся з ім! Больш не пачуем яго “прывітанне!”, І не сагрэемся ў сонцы вачэй. Кропка. Сыход. Назаўсёды растанне. Кропля слязы як вугольчык пячэ. Жонка і дзеці над целам галосяць – Над даражэнькім, над любым сваім… Колькі пажыць на зямлі засталося, Перш, чым узыйдзем у неба за ім? 26.09.2010 Kids Running Shoes


"Пры-ві-Тан-не".) Графа-ман

"Пры-ві-Тан-не".)
Графа-ман