Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хачу любіць...

Сярэдняя: 4.3 (20 галасоў)

Хачу любіць.
хачу так моцна закахацца,
каб не было ні неба ні зямлі
каб не было праблемаў і няшчасця
каб былі мы аднымі на зямлі.

Хачу я жыць.
ды так каб не пасмелі
сказаць што пражыла я абы як.
каб зоры нада мною захацелі
і асвячалі вечна мне мой шлях.

Хачу змагацца.
да крыві апошняй кроплі
я за любоў, і вернасць і сяброў.
хачу каб поўнілась жыццё спакоем,
бязмежнай радасцю і шчырасцю сяброў.

2011



Прабачце за асацыяцыі,

Прабачце за асацыяцыі, аўтарка "невядомая")
Але гэты верш з каментарамі разам падобны на Жану Д'арк над цьмеючыми дровамі кастра.

:))))))

:))))))

ну i бардак развялi...

ну i бардак развялi...

Малайца. Я таксама так хачу.

Малайца. Я таксама так хачу.

На гэтым сайце што, адны

На гэтым сайце што, адны графаманы сабраліся і ёлупні? У каторы раз заўважаю, што тут хваляць графамань і рыфмаванае ўбоства, а нармальных аўтараў абмінаюць бокам...

Так-так

Так-так

Ведаеце, Госць, які баіцца

Ведаеце, Госць, які баіцца назваць сваё імя і даць спасылкі на свае вершы, мне ўсё ж прыемна што вы ацанілі маю творчасць, і тым больш што выказаліся крытычна. насамрэч, я не паэт ,а звычайны чалавек ,які не вывучаў як правільна пісаць вершы, і не мае яшчэ прафесійнага досведу.
зусім не згодна з вашым меркаванням што "нічога ўжо не дапаможа". больш падобна, што вы напісалі не падумаўшы, і проста не ведаеце каго з аўтараў параіць, а сябе - баіцеся крытыкі. я не баюся крытыкі. гэты верш я выклала даўно, і спецыяльна не падпісалася, бо думала што тут толькі прафесійныя і прызнаныя аўтары. выклала з мэтай каб проста паглядзець на рэакцыю людзей і іх адзнакі :)
дарэчы ,вялікі дзякуй за крытыку, абавязкова выпраўлю рыфмы. насамрэч вельмі непрыгожа гучыць і выглядае. можа, параіце штосьці? мне падаецца што вам ёсць што сказаць :)

Дарка, да вас у мяне няма

Дарка, да вас у мяне няма прэтэнзій, напісалі слабы верш, ну і добра, што паробіш. Я здзекуюся з каментатараў :)) Бо сапраўды на гэтым сайце ажно слінай пырскаюць ад эстэтычнай асалоды, калі бачаць слабы верш.. асабліва калі пра барацьбу якую верш ці пра родны кут. :))))))

калі ласка, дайце спаслыку на

калі ласка, дайце спаслыку на ваыя вершы:) буду вучыць пісаць нармальна і правільна:)

Хацелася бы пачытаць Вашы

Хацелася бы пачытаць Вашы вершы, "нармальны аўтар, абмяты бокам"! Каб нам, тутэйшым "графаманям", крыху ад Вас павучыцца... :-)

Паважаная, Lightynna, я не

Паважаная, Lightynna, я не буду Вам даваць спасылкі на свае вершы і на вершы іншых нармальных аўтараў, бо Вам гэта не дапаможа. Заўважу толькі тое, што рыфмаваць "зямлі - зямлі", "пасмелі - захацелі" (дзеяслоўная рыфма), "шлях - абы як", "кроплі - спакоем", "сяброў - сяброў", мякка кажучы, нельга... Я ўжо маўчу пра сэнс верша..

Хто вам сказаў, што дзеясловы

Хто вам сказаў, што дзеясловы нельга рыфмаваць? Гэта сустракаецца і ў расійскай паэзіі, і ў ангельскай. Нельга рыфмаваць "прыйдзе" - "уйдзе".

Зміцер Крэчат, Вы можаце

Зміцер Крэчат, Вы можаце рыфмаваць што заўгодна, ніхто ж не замінае.. Але дзеясловы нармальныя сучасныя паэты рыфмуюць толькі зрэдчас, калі ну ніяк не атрымліваецца падабраць рыфму... але дзеяслоўная рыфма - гэта дурны густ, шкалярства... Увогуле ў эпоху, калі верш Кітса пае М. Джэксан, вершы Мандэльштама і Пастэрнака - А. Пугачова, калі метры, рэтмы і рыфмы эксплуатуе масавая культура, нармальныя паэты ўвогуле адмаўляюцца ад усяго гэтага змярцвелага паэтычнага смецця і пішуць верлібры.. Патлумачыць Вам, што такое верлібр?

Часцей верлібрам прыкрываюцца

Часцей верлібрам прыкрываюцца тыя, каму цяжка нешта цвёрдае напісаць...
Ці шмат беларускамоўных паэтаў тых, хто выкарыстоўваў бы анегінскую страфу (ёй, дарэчы, зараз нават у англамоўнай паэзіі карыстаюцца) ці санет (пасля Багдановіча, канешне)? Іх у масавай культуры няма. А актавы, дэцымы, тэрцыны, газель?

Я сам пішу ня толькі цвёрдыя формы: у мяне есць верш Фібаначы пад назвай "Гімн сонцу".

Сёння ў модзе велібр. І

Сёння ў модзе велібр. І таму... адступіцеся, формы!
І памеры, і рыфмы – сілкі для радкоў-летуноў!
Там, дзе ёсціка сэнс, паэтычны настрой непаўторны,
Даравальна свабода абуджаных вольніцай слоў.

Хай зляцяць ланцугі са скаваных харэем пачуццяў!
Хай з-пад ямба збягуць заняволеных думак сляды!
Незалежная Муза крынічнай вады не замуціць,
Анідзе не пакіне пустой мнагаслоўнай нуды.

Дзіўнаваты велібр не баіцца змятаць забабоны,
Хоць прыняць навізну не аразу ўдаецца камусь.
Ён пачаў існаваць у абшарах Еўропы шалёнай,
А цяпер акупуе радзіму маю – Беларусь.

Пакаштую крыху – і адчую сябе нецвярозай…
Пачытала б яшчэ… Але трэба адзначыць найперш:
Спадзяюся, велібр не пяройдзе з паэзіі ў прозу,
Не забудзе, што ён усёроўна не проза, а верш.

Таццяна Дзям'янава

Ды кожны "рыфмач" ведае...

Ды кожны "рыфмач" ведае... Але ж, праўдачка Ваша, таварыш "Злыгосць", за велібр не кожны возьмецца... Ды й, яшчэ па-беларуску...
*
***… проезжая в «электричке» –
от «квартиры» и до «дачи»,..
вдруг, подумайте об «этом», если будете скучать…
За окном мелькают лица…
Боже мой, ведь все мы – смертны…
Но эти люди, на «платформах» -
не умрут, пока мы живы,
как и вы –
пока вас Помнят:
ненавидят,
или любят,
кроют матом, иль молчат.
Вам не трудно будет это –
если спать не захотите, от безделья, в духоте
скорой дачной «электрички»,
что на каждом километре отмечает стыки рельсов,
словно сытый рубщик мяса, разрубая чьи-то души,
равнодушно крошит мысли…
«Люди – вы, или – скоты?..»
Вы подумайте об этом
в переполненном вагоне,
где так долго
много разных,
незнакомых раньше,
тесно
запрессованных друг в друга,
мчатся в «дачной электричке»
к неизвестному концу…
Я стоял на этих рельсах…
Я лежал на этих шпалах…
Сквозь меня летели глухо -
с вами,
к «дачам»,
поезда…

Паважаны Госць! А навошта Вы

Паважаны Госць! А навошта Вы наогул пішаце вершы, калі нават не хочаце даць іх пачытаць таму, хто просіць? Я сапраўды і шчыра мару чамусьці навучыцца ў Вас ( чаму б і не?)Хачу навучыцца ЛЕПШАМУ, каб пісаць ЛЕПШ.

Вы вось лёгка пакрытыкавалі мае вершыкі ( якія я ад Вас не хаваю): і там абасралі ( прабачце, але інакш не скажаш), і тут, вынеслі прысуд, што мне ўжо нічога не дапаможа, а ці ведаеце, што здзейсцілі гэтым віртуальнае забойства? Больш я пісаць не буду ( дзякую Вам!!!)

Чаму не дапаможа? Трэба ж у

Чаму не дапаможа? Трэба ж у кагосьці вучыцца. Чаму ж не ў Вас?

У гэтага ананімшчыка

У гэтага ананімшчыка канкрэтная акрэсленая мэта зруйнаваць менавіта гэты сайт з беларускімі вершамі, каб звярнулі ўвагу на нешматлікія астатнія, ў якіх хутчэй за ўсё ён, як аўтар на вядучых ралях, а тут яго ну так пакрыўдзілі, што забіць гатовы кожнага, нават таго, каму міратворча тэлефануе.)

а ты не падумаў, што пад

а ты не падумаў, што пад нікам Госць тут можа напісаць хто заўгодна, у тым ліку і ты сам? а дакладней - Гасцей тут шмат, а вось Нырка, хоць і адзін з такім нікам (гэта ж таксама псеўданім, відаць, дык якая розніца, як падпісвацца), але ж усё роўна, твая пісаніна вельмі далёкая ад эксклюзіўнасці і сапраўднай творчасці, на якую варта звяртаць увагу. так што не брашы дарэмна, дзяцел клавіятуры...

аўтара гэтага верша мае блог.

аўтара гэтага верша мае блог. так як адмін баніць усе спасылкі, тот пры жаданні, можна ўвесці ў гугле ці ў пошукавіку "Дзіця сонца Сланечнік", і там знойдзеца некалькі спасылак. блог так і называецца сланечнік\блогспот\ком. зразумела, што усё ўводзіцца ангельскімі літарамі. таксама, на блогу змешчаны емайл, па якому можна звязацца з самой Дашай.

slanechnik.blogspot.com

slanechnik.blogspot.com

Хочацца пабачыць чалавека,

Хочацца пабачыць чалавека, які можа так прыгожа напісаць!!!!

гэта мой верш...

гэта мой верш...

Дарка! Раскажыце пра сябе,

Дарка! Раскажыце пра сябе, дайце штосьці яшчэ з Вашага пачытаць!

Па беларуску складаней,

Па беларуску складаней, неймаверна складаней сёння шчыра давесці менавіта гэтыя думкі. Учора увечары спрабаваў нешта падобнае зрабіць. Але выйшла не па-беларуску.(

до утра

Ничего не изменилось.
И погас в окошке свет.
Значит всё-таки приснилось
Что-то славшее привет.

Может что-то, может кто-то.
Разве в сне всё разберёшь?
Но с утра хотелось много,
А теперь... Ну не споёшь.

Не расскажешь даже просто,
Что хотелось, иль кого,
Или всё, и понемногу.
Просто сложно это всё.

Не додумать, не допетрить
Отчего пропал тот свет.
И в квартире не проветрить.
Там давно тепла уж нет.

Ну а тут есть радиатор.
Он то тёплый, он металл,
Нагреваемый отставших,
Проигравших...
Всё устал.

прыгожа

прыгожа