Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***Хай сняцца сны. А добрыя збываюцца,

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

***
Хай сняцца сны. А добрыя збываюцца,
Пакуль жыццё – суцэльны палігон,
Дзе дабрыня, бывае, забываецца,
Благое – мчыць за намі наўздагон.

І ўгэтым коле, гэтай кругабежнасці
Суседзямі – сябры і несябры,
Суседзямі – нягрэшнікі і грэшнікі,
І нават – песняры і хлусняры.

І кожнаму нябёсамі адмерана
Жыццёвая няпростая вярста
Ад Берага З’яўлення і да Берага,
Адкуль глядзіць нямая пустата.

І ў гэтай кругаверці разняволенай
Валеты так і пруцца ў каралі,
А каралі звяргаюцца ці войнамі,
Ці здрадай – здрайцаў многа на Зямлі.

Адно паэты, быццам бы заклятыя,
Загадку свету мкнуцца разгадаць
І ў гэтым прад усімі вінаватыя –
Іх зорны час закончыўся, відаць.

І толькі ў снах бывае, што збываюцца
Іх мары, як нябесны плытагон
Вяшчуе: “Дабрыня не забываецца…”
Хаця жыццё – суцэльны палігон…



З карпаратыўнай этыкі меньш

З карпаратыўнай этыкі меньш чым выдатна не магу.