Маналог вернападданых
Егіпецкі тыран Хакім з дынастыі
Фацімідаў загадаў сваім падданым
быць на нагах, працаваць толькі ўночы,
а ўдзень — спаць. I так дягнулася
25 гадоў (996—1091).
Усё перавернута ў нас
уверх дном:
Стаў ноччу нам дзень,
ноч — днём.
Адно чарнарызы
заясніцца ўсход
(Мо сонца падходзіць
да небных варот?),
Як граюць нам трубы літыя:
адбой!
I спаць мы ляцім —
кожны ў закутак свой!
Сцямнее — ўстаём мы,
а светла — зноў спім:
У вечную цемру
нас кінуў Хакім.
Нашто? Разважаць
не дазволена нам:
За ўсіх нас, падданых,
ён думае сам.
Ці трэба нам бачыць,
як правіць Хакім?
Ён знае, што робіць
з народам сваім!
Ну, хіба ж мы кепска
уночы жывём?
Так лоўка ўсе ў цемры
і сеем, і жнём!
Да змроку мы свой
прызвычаілі зрок.
Нам добра ў цямноце:
няхай жыве змрок!
Дармо, што не бачылі
сонца даўно
(Хіба што ў паданнях
нам свеціць яно),
Шчаслівыя, мы
не бядуем па ім:
Найяснае сонца для ўсіх нас —
Хакім!
Навекі пакончыў
ён з сонцам і днём:
У новае заўтра
цяпер мы ідзём.
Мы славім Хакіма,
пяём яму гімн.
Ён выдзеліў ноч нам,
вялікі Хакім!
Верш на ўсю гісторыю
Верш на ўсю гісторыю чалавецтва.