Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хата родненькая

Яшчэ не ацэнена

Хата родненькая, кветкі,
А на лавачцы - бацькі.
І ласкавы голас: «Дзеткі!»
Позір мамы трапяткі…

І, хвалюючыся, тата
Са шчакі змахнуў слязу
(зрок падводзіць, не багата
бачыць летнюю красу)

А калісьці быў, як сокал,
Прыгажэйшы, чым Дэлон.
У сацспаборніцтвах высока
Ён лятаў працаўніком.

Час ідзе, бацькі старэюць,
Ліпа - стрэхаю ў двары,
Ля калодзежа - балея
Прытуліла плот стары.

Ды травіца маладая
Сагравае двор пусты.
Я ж у думках абдымаю
Кусцік язменю густы…