Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькаўшчына

Сярэдняя: 4 (16 галасоў)

* * *

Бывае часам, вельмі трэба
прачуць усёй да дна душой,
што самы родны край пад небам —
з хацінкай бацькавай старой,
дзе ў рэчцы водблеск неба сіні,
красуе ў жыце васілёк…
Зірну ў той бок — перед вачыма
любімых вобразаў звіток
зямлі пад вартаю буслянак,
і са сцяжынкай праз жыты,
дзе абвяшчае жаўрук ранак,
дзе ўсё са мной заўжды на “ты”,
са мной лагодна і адзіна
ці ў радасці я, ці у скрусе,
дзе тое ўсё, што ёсць Радзіма,
і што завецца Белай Руссю!



***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Беларусь! Ты Матуля мая!
Край дзядоў нашых, велічны лёс.
Вабіць шчырая песня твая,
Ў сэрцы гоман ласкавых бяроз.

Сум і гонар - мой край дарагі -
Вёскі, пушчы, азёрны блакіт...
Як мне любы ход ціхай ракі
І разліў самавітых ракіт!

Раннім ранкам туман, сенажаць
З гулкім клёкатам белых буслоў...
Як мне хораша ў росах ступаць
Побач мужных і верных сяроў!

Хай не будзе ліхіх зноў гадоў;
Нашы дзеці ўсе ў міры жывуць;
Хлеба ўдосталь у кожнага, кроў;
Ўсе навалы няхай абмінуць.

Веру: пройдзеш надзейны ты шлях;
Будзе дбаць аб усім Гаспадар!
Так квітней, Беларусь, у вяках!
Надыходзіць час ўсіх светлых мар.



Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Ты хварэеш, Радзіма, і подых твой цяжкі.
Не жывеш – бавіш час у самотнай журбе.
Адняло табе Мову, на целе – мурашкі.
Траціш памяць, свядомасць... Ты траціш сябе.

Чорным вусам схапіў цябе вірус смяротны.
Як застацца табе самабытнай, жывой?
Памагчы можа лекар-пустэльнік народны,
Што напоіць гаючай крынічнай вадой.

Мова – вось панацэя, святая вадзіца.
Без яе ты аморфная Белая Русь.
Прыгубі! – тваю памяць асветліць зарніца.
Лекар ціха ўсміхнецца: Жыве Беларусь!

1996