Яна жыве,
нібы туга матуліна,
і смех дзіцячы тоячы, і плач,
старая хата, хата Барадуліна –
сляза ўспаміну на шчацэ Ушач.
Рукамі аўдавелай мамы ўзведзена
замест гнязда,
што ўзяў агонь вайны…
А сын нячаста ездзіць у адведзіны –
па-новаму гняздуюцца сыны.
Чаканне – справа дужа ненадзейная.
Не дачакацца можна да канца.
І ўсё ж чакае жыта самасейнае
на дворышчы
руплівага касца.
Ды ападае долу зерне з коласа.
Парэчкі асыпаюцца з куста.
І тэлефон у хаце –
як без голасу.
І з пошты –
аніводнага ліста.
Ніхто і ў печы не напаліць з ранічкі.
Ссівелы попел –
як счарнелы снег.
Астыў загнетак,
дзе пякліся дранічкі,
абы сынок не нашча ў школу бег.
І раптам брамка зарыпела весела.
І кратануўся радасна замок.
Святло ў акенцы –
як агеньчык з крэсіва.
І голубам над комінам –
дымок.
І цеплынёю хата зноў атулена.
А цеплыня –
не колішні ўспамін.
Нарэшце да Куліны Барадулінай
прыехаў сын,
яе адзіны сын.
Тронуло до слёз...
Тронуло до слёз...
Тронуло до слёз.
Тронуло до слёз.
---
ПОЛНАЯ ****! ДАЖ ****!
(admin: калі ласка, аргументуйце =))