Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хатка дзеда Міхася

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Хатка дзеда Міхася
Памяці бешанкаўскага ўмельца Міхаіла Рышкевіча прысвячаецца

Быццам бы музей рамёстваў
хатка дзеда Міхася –
ёй любуемся ўсёй вёскай,
толькі вочы зіхацяць.

З столі да падлог дашчатых
майстра хатку аглядзім –
тут, ад лыжачкі да шафы,
рэчы, зробленыя ім.

Як ствараць шэдэўры – скеміць.
Створыць – вочы весяляць!
З дрэва змайстраваў Рышкевіч
рамы, мэблю і… сялян.

Жнец, ганчар, касец з касою,
паляўнічы ды рыбак…
І газетнай паласою
не пералічыць ніяк!

Ад паленца да вяскоўца
ўсе яны прайшлі працэс.
Можа гаварыць бясконца
дзед пра гэты люд пра ўвесь.

Будзе палкаю палена.
Шчэпка ж – будучы алень.
Дзед не аднаго аленя
з шчэпак зробіць ад пален!

І надыдзе дзень, гадзіна –
і, задраўшы носа сук,
бешанкаўскі Бураціна
з-пад ягоных выйдзе рук!