Хатка што ля дарогі
Ты у сэрцы са мной
Свецяць вокны зімою
Свецяць ранняй парой.
Там матуля чакае
Сваіх дзетак дамоў.
І слязу выцірае
Каб не ўбачыў ніхто.
Плача , сэрца у маці
Горка плача душа.
Разляцелісь па свеце
Быццам птушкі з гнязда.
Хатка што ля дарогі
Многа бачыш ты сноў
Як вяртаюца дзеці
Як гудзіць усё вакол.
Як цвіце зноў чаромха
Як нявеста у садзе .
І як радасці многа
У матулі у паглядзе.
Можа там на чужыне
Трохі лепей усім жыць
Але ж родную хату
Будзе грэх пазабыць.
Эх вярнуца бы зноў!
Пад матулі крыло.
Як буслы усім дамоў
Ды матулі няма….