Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хаўрус сваякоў

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

З намі, прычакаўшы лепшай долі,
З цеплынёю помніць Беларусь:
Казімір Сваяк, як кветкі ў полі,
Землякоў збіраў у свой хаўрус.

Блізкімі былі там сваякамі
Ўсе яны, – радніла іх любоў
Да Радзімы мілай, што вякамі
Засланялі прашчуры сабой.

Мовай беларускай сэрцы грэлі –
І таму агмень яе не чах.
І, як тыя зорачкі, гарэлі
Мроі іх іскрыліся ў вачах…

Веру гартавалі – уставалі
Да пляча плячо, як ваяры,
І ў касцельным хоры так спявалі, –
Аж дыханне сцішвалі вятры!

Некалі таксама, спадзяюся,
Ведаць будзе рад і мой унук,
Што жадаў уздыму Беларусі
З імі разам і мой дзед Юзук.

Недзе яны й зараз у хаўрусе.
Там ім, мусіць, добра, як раней.
А калі і я ў той бок збяруся –
У хаўрус свой прымуць і мяне…



За тое, што жадае уздыму

За тое, што жадае уздыму Беларусі.