Як шмат ў жыцці ёсць прыгажосці,
Якой мы не заўважаем
Калі пачуцці ціхай злосці
У нас ў душы пераважаюць.
Не варта памятаць благое,
Не варта крыўды берагчы.
Ўсё наша кепскае былое
Павінна назаўжды сысці.
Каб нам пайсці далей наперад
І сваё шчасце дасягнуць
Павінна ў лепшае быць вера
І ў людскую дабрыню.