Прыходзіць, як вораг люты,
Ноччу ці сярод дня.
Сытая і абутая
З усмешкаю штучнай хлусня.
Сяброўкай табе прыкінецца.
Ці самаю блізкай раднёй.
Не згорбіцца і не скрывіцца-
Будзе шчыраю перад табой.
Будзе плакацца і смяяцца.
У душу залезе тваю.
У пачуццях тваіх капацца
Будзе, як пчолка ў гаю.
Вып’е з табой і закусіць.
Прал’е не адну слязу.
А пасля так балюча укусіць-
Нібы ты наступіў на асу.
Абылжэ цябе і зняславіць.
І прадасць за мядзяны пятак.
А чаму? Бо так можна правіць
Светам, душамі. Або проста так
Нішчыць душы жывыя, цэльныя,
Нібы кветкі ў нябесных лугах.
Бо хлусня, яна з цемры пякельнае.
Чарнабога самога слуга.
Прывіўкі ёсць ад чумкі,
Прывіўкі ёсць
ад чумкі, оспы.
Бываюць дозы не ў дугу.
Адны - тыповыя знямоглым.
Другія - штучныя -"ка-злу".
(толькі ў развіццё думкі.)))
А яшчэ бываюць таці І
А яшчэ бываюць таці
І ўсялякія праныркі,
Што пад добрым вершам пішуць
Дурнату і закавыркі!
Добра, ананім. Памаўчу.
Добра, ананім.
Памаўчу.