Пустка ў маёй душы,
Колка, мулка, ды крычаць – ахрыпла…
Веры – што вады
у дзіравым гладышы…
Да вакон сумненні прыляпілісь сціпла.
У хаце – неспакой сцелецца тугі,
Запаўняе мозг, нямыты посуд…
Павадка хлусні топіць берагі,
Вусны ў аняменні шэпчуць: “досыць!”
цудоўна напісана.
цудоўна напісана.