Поглядам стомленым абгляджу
Чараванае наваколле.
Жывых сярод не знайду
Адтуленых цемрай няволі.
Табе падаецца гэта жыццё,
Іскрыстасмць знаходзіш у слове.
Для мяне ўвесь час адкрыццё
Незнаёмы матыў роднай мовы.
Я - шэрая хмара,
Істоты маёй не пазнаць.
Кахання згубіўшы нямала,
Усё роўна змагу аддаць
Нікчэмнага шчасця кавалак,
Кудысьці яго захавала,
Адзін боль на дваіх,
Шчасце ў далонях тваіх.
Пачакай, можаш спазніцца,
Зайсці ў патаемны кут.
Дзесьці чакае зарніца
Змяніўшая цяплыню рук.
Ты як і я не пазнаеш:
Чаму створаны мы,
Нікчэмныя людзі ў брудзе
Імкнуцца да той вышыні.
Поглядам абгляджу.
Істотай не пазнаць.
Жывых сярод не знайду.
Роўна ўсё змагу аддаць.