Хмарнае неба,хмарны настрой,
Што кладу на свой аналой?-
Ці нікчэмнасьцьі слоў пустэчу,
Ці святыя,каштоўныя рэчы.
Што было,зберагчы не сумела,
Дзе ж любоў, па якой марнела?
Што забраць мне ў свет чужы?
Там растуць пад дажджом крыжы.
Нават яны на зямлі не вечныя,
Ветрам часу граніт пакалечаны.
Усё часовае,марнае,тленнае,
Пралятае жыццё імгненнае.
Толькі сонцу гарэць у бясконцасці.
Тлеюць душы ў попле бязбожнасці.