Мы гаворым таямніча,
Шчыра веруючы ў то,
Што ў кожным доме быццам,
Вока..., вока ад ЯГО!
А яго мы паважаем.
Бяз яго і нам ня быць
Ён усіх перамагае
І ўсё ведае! –Як жыць?
Крок убокі –небяспека!
Ва ў ворагі зайшоў.
Розум ёсць –ужо калека!
Грошы маеш –дзе знайшоў?
Хто казаў: “Навошта болей?”,
Заікнуўся: “Штосць не так”,
Тыя, кажуць, не на волі…
І хварэюць… (быццам рак!).
-Ёсць, ё, ё ва ў нас парадак.
- Дзе ж ня быць, калі ёсць ён?
- Бо загады ж і нарады.
– Хто гаворыць, што прыгон?
А… чаму не маю голас?
А навошта ж мне крычэць?
-Апынемся мы за плотам,
Хопіць гутарку вядзець.
2009-2010