Хоць бывае і цяжка мужчынам —
Горкіх слёз не убачыш ніколі.
Хіба толькі пралягуць маршчыны,
Як барозны ад плуга на полі.
Толькі поле шуміць ураджаем,
А маршчыны глыбеюць з гадамі.
I на твары, як след адчаю
I як боль, — маршчыны вузламі.
He, не плачуць наўзрыд мужчыны,
Толькі зубы сціскаюць ад болю,
Ды кладуцца барозны-маршчыны,
Заараць іх нельга ніколі.